Смак роднай мовы

Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”

СПРАВАЗДАЧА

аб выкананні Плана мерапрыемстваў

Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова” у дзяржаўнай установе адукацыі “ЯСЛІ-САД №34 Г. МАЛАДЗЕЧНА

 

№ п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмін правядзення

Колькасць удзельнікаў

Кароткая інфармацыя пра мерапрыемства

1.

Размяшчэнне на сайце установы адукацыі інфармацыйных матэрыялаў аб рэалізацыі праграмы правядзення Тыдня роднай мовы

19.09.2022

-

Размяшчэны на сайце установы адукацыі інфармацыйныя матэрыялы аб рэалізацыі праграмы правядзення Тыдня роднай мовы

2.

Арганізацыя тэматычных кніжных выстаў па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы

19.09.2022

7

У групавых кніжных кутках былі арганізаваныя тэматычныя кніжныя выставы па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы: “Пісьменнікі для дзяцей”, “Раім прачытаць дзецям дашкольнага ўзросту” і іншыя

3.

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

19.09.2022-23.09.2022

86

На працягу тыдня бацькі, педагогі і выхаванцы размаўлялі на беларускай мове.

4.

Марафон “Мова родная – мова модная”

19.09.2022

59

Выхаванцы з педагогамі слушалі і выконвалі беларускія песні, гулялі ў беларускія народныя карагодныя гульні.

5.

Арганізацыя і прагляд беларускамоўных пастановак

20.09.2022

28

Для дзяцей сярэдняй і старэйшых груп быў арганізаваны прагляд пастаноўкі па беларускай народнай казцы “Зайкава хатка”

6.

Арганізацыя экскурсій па памятных мясцінах горада

21.09.2022

15

Арганізавана і праведзена экскурсія да помніка “Глашатай” для выхаванцаў старэйшай групы №5. Дзеці узгадалі гісторыю узнікнення назвы і гісторыю горада.

7.

Арганізацыя для выхаванцаў літаратурнай вечарыны “Чытаем вершы на роднай мове”.

22.09.2022

11

Для выхаванцаў старэйшай групы №4 арганізавана і праведзена літаратурная вечарына “Чытаем вершы на роднай мове”.

8.

Арганізацыя семінара-прэзентацыі для педагогаў па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы

23.09.2022

8

Семінар-прэзентацыя для педагогаў “Асаблівасці арганізацыі развіваючага моўнага асяроддзя ва ўстанове адукацыі”

9.

Арганізацыя семінара-прэзентацыі для педагогаў па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы

23.09.2022

8

Прагляд роліка для педагогаў “Арганізацыйна-метадычныя асновы эфектыўнага выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі”

 

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці                 Г.К.Папрукайла

свернуть

Інтэрактыўныя гульні

Беларускія народныя казкі

Сучасная беларуская дзіцячая літаратура

Часопіс "Вясёлка"

http://www.veselka.by/

 

Чытанка-маляванка “Буся”

Изображение

http://www.veselka.by/?cat=37 

свернуть

Парады бацькам, ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!

Парады бацькам,

ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!

        Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.

       Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай "трасянцы" - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы інтэрферэнцыі - "засметчанасць" мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы (сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).

         Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць  мэтанакіраванае навучанне дзяцей  беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці. 

            Паважаныя бацькі, мы не сумняваемся, што вы зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця ў будучым паспяхова засвойвала школьную праграму. А рыхтаваць яго да навучання ў школе неабходна як мага раней.

свернуть

БЕЛАРУСКІ  ФАЛЬКЛОР  ДЛЯ  ДЗЯЦЕЙ

БЕЛАРУСКІ  ФАЛЬКЛОР  ДЛЯ  ДЗЯЦЕЙ

       Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял па далучэнні дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні.  Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў(кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды беларусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова.  Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці і нігілізму. Гэта задача набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай.

    Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх ўспрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання.  

      Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.

КАЛЫХАНКІ – асноўная задача –супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё – гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.

ЗАБАЎЛЯНКІ, ПАЦЕШКІ – суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіця, супакойванне, кармленне.

ПЕСНІ – адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыя песні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя ўяўленні аб навакольным свеце, выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжэта, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мышленню, адначасова дапамагаюць засвоіць пэўныя гукі (прыпевы гой-гой-гой! Люлі-люлі)

ЗАКЛІЧКІ – гэта зварот, заклік да сіл прыроды, з’явам, адухаўленне прыроды.

ДРАЖНІЛКІ – лаканічныя, невялікага памеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывел, дакладна перадаюць пэўную рысу характару.

ЛІЧЫЛКІ – прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага.

ГУЛЬНІ – прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, з навакольнай прыродай; многія гульні заснаваны на перайманні рухаў, дзеянняў пры пэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору – лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.

КАЗКІ – універсальны сродак народнай педагогікі; утрымліваюць жыццевы маральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чым чытаць, расказваць пранікнене і цікава, гледзячы у вочы дзецям.

ЗАГАДКІ – у сціслай і дакладнай форме падводзілі вынікі назіранняў за цэлымі групамі жыццевых з’яў, жывел, птушак, вызнаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.

ПРЫКАЗКІ – трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое мае прамы і пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням дае ацэнку з’яў, падзей, узаемаадносін паміж людзьмі.

ПРЫМАЎКІ – характарызуецца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваецца найчасцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце.

Прыказкі і прымаўкі надаюць мове выразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюць выхаванню высокіх маральных пачуццяў, перадаюць жыццёвы вопыт і маральна-практычную філасофію народа.

свернуть

​​​​​​​Дыдактычныя гульні па развіццю беларускага маўлення для дзяцей старэйшага ўзросту

Гульня «Дудка»

Абсталяванне: дудка, фанаграмма «Полька-Янка» бел.нар.мелодыя.

Ход гульні:

Дзеці стаяць па крузе, спяваюць адначасова перадаюць дудку адно аднаму.

Гэта дудка не прастая –

Ад усіх яна ўцякае.

Каму ў рукі пападзе.

Той у круг скакаць пайдзе.

Дзіця з дудкай выходзіць на цэнтр круга і выконвае танцавальныя рухі, усе астатнія дзеці пляскаюць у далоні.



свернуть

ПРЫКАЗКІ і ПРЫМАЎКІ

ПРЫКАЗКІ і ПРЫМАЎКІ

Дома і вада смачнейшая.
Няма смачнейшай вадзіцы, чым з роднай крыніцы.
Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца.
Як ты да людзей, так і людзі дацябе.
Язык гладка ходзіць.
Ласкавае слова, што дзень ясны.
Будзь свайму слову гаспадар.
Пытаючы дапытаешся.
Ваўка ногі кормяць.
Ліса ў сне курэй бачыць.
Жураўлі ляцяць высока –зіма яшчэ далёка.
Бусел прыляцеў – вясна будзе.
Калі хочаш хлеба меці, то трэба зямліцы глядзеці.
Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.
Праца майстра баіцца.
Усе птушкі крылы маюць, ды не ўсе лятаюць.
Усякая птушка сваім носам корміцца.
Кот – на печку, сцюжа – на двор.
Рамясло піць, есці не просіць, а само корміць.
Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда.
Кашы маслам не сапсуеш.
Хлеб свежы добры да ежы.
Студзень – году пачатак, а зіме – палавіна.

свернуть