Растим маленького патриота вместе

Видеоролик

Як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна

 

 

Гучыць урачыста, як водгукі славы,

Гімн нашай вячыстай цудоўнай Дзяржавы...

Гімн свету сцвярджае, што любім мы працу,

А шлях наш лунае да радасці, шчасця.

Пад гукамі Гімна я моўчкі клянуся

Сапраўдным быць сынам маёй Беларусі!

Міхасъ Пазнякоў

Добры дзень, паважаныя бацькі. Сёння хочацца павясці з вамі  размову пра тое, як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна. Але давайце спачатку пазнаёмімся з гісторыяй гімна.

Дзяржаўны гімн — гэта самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны, узвышаная песня пра народ. Мелодыя простая, добра запамінаецца.

Яшчэ ў старажытныя часы людзі, ахопленыя агульным пачуццём радасці, — падчас вялікіх святаў, перамог над ворагам ці пры пазбаўленні ад якой-небудзь павальнай хваробы, засухі, паводкі і пажараў, заканчэння сонечнага зацьмення — спявалі агульную песню ці, можа быць, малітву.

Гэтую ж песню яны спявалі, калі выпраўляліся ў паход на ворага, і песня яднала іх агульнай надзеяй і верай у сілы народа.

Прататыпам сучаснага гімна быў гімн Беларускай ССР.

Паэт Уладзімір Іванавіч Карызна (1938), лірык і песеннік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, атрымаў перамогу ў конкурсе: ягонаму тэксту гімна, у якім выкарыставаны фрагменты ранейшага тэксту гімна, напісанага Міхасём Мікалаевічам Клімковічам (1899—1954), журы аддало перавагу.

Словы гімна павінен ведаць кожны змалку.

У Палажэнні аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь гаворыцца, што гімн з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту і выконваецца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым ці ў іншым вакальным ці інструментальным варыянце.

Дзяржаўны гімн выконваецца ў адпаведнасці з зацверджаным тэкстам і музыкальнай рэдакцыяй (нотамі) пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду — пасля прынясення ім прысягі, пры адкрыцці і закрыцці сесій палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пры сустрэчах і праводзінах афіцыйных дэлегацый замежных краін, пры ўшанаванні нашых спартсменаў-пераможцаў, у тым ліку і за мяжой, пры правядзенні воінскіх рытуалаў, а таксама з нагоды разнастайных урачыстасцей, прысвечаных дзяржаўным святам.

I калі гучыць галоўная песня краіны, слухаць яе трэба стоячы, прычым мужчыны абавязаны зняць галаўны ўбор. У вакальна-харавым варыянце выконвання неабходна праслухаць гімн ад пачатку да канца: усе тры куплеты. У аркестровым выкананні дапускаецца праслухванне толькі часткі гімна – адзін куплет і прыпеў. Пасля праслухвання не трэба пляскаць у далоні. Можна спакойна прысесці.

Няхай лунаюць над намі нашы слаўныя сцягі! Няхай асвятляе наш шлях Дзяржаўны герб краіны! Няхай гучаць заклікальныя словы і ўрачыстая музыка нашага велічнага гімна!

 

Мы, беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, бітвах за долю

Свой здабывалі сцяг перамог!

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

Дружба народаў – сіла народаў –

Наш запаветны, сонечны шлях.

Горда ж узвіся ў ясныя высі,

Сцяг пераможны – радасці сцяг!

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

 

свернуть

Патриотическое воспитание в семье

Народная кукла как средство патриотического воспитания

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Згодна з 19 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні сцяга.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых прамянях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева –лёну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: "Рэспублiка Беларусь".

У Беларусі ўстаноўлена дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца штогод у 2-ю нядзелю мая.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца твор на музыку Нестара Сакалоўскага і словы Міхаіла Клімковіча і Уладзіміра Карызны.

Дзяржаўны гімн сучаснай Беларусі захаваў музычную аснову гімна Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Музыка Нестара Сакалоўскага карысталася папулярнасцю і павагай людзей розных пакаленняў, таму і пры стварэнні гімна незалежнай Беларусі было прынята рашэнне яе захаваць. Потым быў аб’яўлены конкурс на стварэнне тэксту гімна.

Словы Дзяржаўнага гімна адлюстроўваюць умовы развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай, міралюбівай дзяржавы, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць грамадзян, брацкія адносіны паміж прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Словы М. Клімковіча, У. Карызны

Музыка Н. Сакалоўскага

Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!

 

4 января 2021 года утвержден новый государственный герб Республики Беларусь

Что изменилось в гербе РБ в 2021 году?

Нововведения в закон о госсимволах относительно герба были анонсированы в феврале 2020 года. Законопроект разработали в Министерстве юстиции и планировалось, что изменения вступят в силу 01 июля 2020 года. Но 12 июня 2020 года решено, что изменения вступают в силу с 1 января 2021 года.

Изменения коснулись:

  1. Звезды на верхушке герба. Звезда стала больше;
  2. Изображения клевера и льна стали объемнее;
  3. Ленты, которые обрамляют цветы, также стали объемнее;
  4. Контур территории государства стал точнее и приобрел золотую заливку - в тон солнечных лучей;
  5. Более правильные и четкие изображения материков. Беларусь теперь в центре изображения;
  6. Линии параллелей и меридианов стали тусклее и тоньше;
  7. Изменена надпись «Республика Беларусь»;
  8. Герб стал более миролюбивым;
  9. Краски стали менее «кислотными».

Что делать со старым гербом?

На нашем сайте уже представлен обновлённый герб Республики Беларусь с изменениями 2021 года. Мы можем изготовить герб любого размера без потери качества. Наши дизайнеры помогут подобрать нужный размер для стенда или наклейки, которым можно будет заменить старый герб образца 2012 года на Вашем стенде.

Не обязательно избавляться от старого герба. Достаточно заказать у нас набор для изготовления своими руками. Просто укажите в комментариях к заказу желаемый размер, а в случае возникновения вопросов наши менеджеры с удовольствиям помогут найти выход из ситуации!

Дополнено

Согласно с постановлением от 12.06.2020 № 30 (33540) изменения в государственный герб Республики Беларусь вступят в силу не 1 июля 2020 года, а 1 января 2021 года (источник информации ИУ ТНПА № 10-2020 ).
На Национальном правовом интернет-портале pravo.by опубликован закон № 83−3 от 4 января 2021 года об изменении закона «О государственных символах Республики Беларусь». Он вступил в силу после официального опубликования.

Герб Республики Беларусь с июля 2020 года в сравнении со старым

Герб Республики Беларусь с изменениями 2020 года

свернуть

Далучэнне дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры з дапамогай малых форм фальклора

     У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.

     На практыцы ў дашкольным выхаванні ўдзяляецца мала ўвагі нацыянальнаму фальклору, нягледзячы на тое, што беларускі народ мае багатую фальклорную спадчыну, створаную спецыяльна для дзяцей.

     Вельмі добра падыходзіць музычны фальклор, які па сваей прыродзе пранізаны элементамі народнага тэатра, гульнямі, пантамімай.

     Падбіраючы для працы з дзецьмі найбольш эфектыўныя формы, метады і сродкі, трэба ўлічваць, што працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці доўгі і складаны, і пачынаць яго трэба перш за ўсе з азнаямлення з родным краем, непасрэдна ўключваючы сродкі вуснай народнай творчасці.

     У Ι і ΙΙ малодшых групах , праводзячы назіранні за прыгажосцю роднай прыроды, неабходна чытаць вершы, забаўлянкі, загадкі неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасці (казак, забаўлянак, калыханак, песен, гульняў) у час рэжымных момантаў, у сям’і.

     Пры планаванні работы з дзецьмі сярэдняй і старшай груп неабходна выкарыстоўваць розныя формы:

- пазнавальныя гутаркі ў вольнай форме,

- сумесная дзейнасць педагога з дзецьмі;

- самастойная дзіцячая дзейнасць;

- гульні, тэматычныя прагулкі і экскурсіі;

- назіранні ў прыродзе;

- святы і забавы.

     Малыя фальклорныя жанры- мініяцюрныя паэтычныя творы, створаныя для дзяцей, якія маюць канкрэтны педагагічны кірунак. Яны ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у агульных гульнях.

     Пястушкі выкарыстоўваюцца педагогамі ў розных рэжымных момантах: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыццё дзіцяці становіцца цікавейшым, ярчэйшым, а ў яго самога лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яно выконвае канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, узгодненасць, спрытнасць. У час расказвання пястушкі спярша выкарыстоўваецца нагляднасць, потым тлумачыцца сэнс новых слоў, улічваюцца вопыт і веды дзяцей.

     Калыханкі- першыя для дзяцей ўзоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых.

Ходзіць кот па сенажаці.

Кліча сон ён ля дзіцяці.

ой, сонечку-галубочку,

Прыспі маю Волечку.

     У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць – усё адмоўнае. Падбіраюцца яны па канкрэтнай тэме: пра Радзіму, працу, хлеб, навуку, поры года, з’явы прыроды, народныя прыкметы.

     Павучальнасць прыказак і прымавак разумеецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх разумеецца ў большай меры залежыць ад таго, насколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах. Асабліва часта нашы выхаванцы прымяняюць іх у працоўнай дзейнасці, пры выкананні адказных даручэнняў.

Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

     Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песні-загадкі надзвачай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай “праверкі” разумовай сталасці жаніха.

     Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстроўвала гаспадарчую і творчую дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, побыт, працу, жывёльнасць, расліннасць, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.
Загадкі:
Без кораня, а расце. (Камень)

Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)

Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)

Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы)

     Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленні аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускімі назвамі месяцаў, дзён тыдня, нацыянальнымі стравамі, значна пашыраецца актыўны слоўнік.

    Праз песню знаёмім выхаванцаў з лепшымі рысамі характару беларусаў: шчырасцю, чуласцю, сціпласцю, уважлівасцю. Фальклорныя песня дапамагае развіццю эмацыянальнай сферы дзяцей, падрыхтоўвае да выканання пэўных сацыяльных роляў.

     Заняткі па азнаямленню дзяцей з вуснай народнай творчасцю пройдуць цікава, калі да іх удзелу далучыць бабуль і дзядуль, артыстаў тэатру, супрацоўнікаў музеяў, народных майстроў.

     Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі варта памятаць, што першаасновай народнай педагогікі лічыцца культ працы, умелых рук і разумення свайго месца ў прыродзе, таму працоўная дзейнасць, спалучэнне яе з творамі вуснай народнай творчасці дазволіць зацікавіць дзяцей сумеснай працай.

     На музычных занятках выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, спяваюць песні, знаёмяцца з народным тэатрам “Батлейка”.

     Усвядомленаму імкненню дзяцей да авалодання культурнымі эталонамі, ўзаемадзеянню ў калектыве спрыяюць арганізацыя з дзецьмі ісцэніровак па казках, фантазіраванне, прыдумванне гісторый, выкананне творчага задання. Малыя формы фальклора актыўна ўключаюцца ў вядучы від дзейнасці – гульню, у дадзеным выпадку – гульню- драматызацыю. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. Жывая інтанацыя маўлення, вобразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць і праўдзівасць. Гульня-драматызацыя аказвае актывізуючы ўплыў на развіццё выразнага беларускага маўлення, паколькі яна спалучае разам гульнёвую матывацыю і камунікатыўную накіраванасць. Дзеці старшай групы могуць драматызаваць творы як для сябе, так і для маленькіх гледачоў, для сваіх бацькоў. Да гульні-драматызацыі неабходна падрыхтаваць разам з дзецьмі атрыбуты, элементы касцюмаў. Выхавацель кіруе гульнёй, нагадвае і ўдакладняе змест казкі, сочыць за дакладнасцю вобразаў.

     Вялікі выхаваўчы патэнцыял маюць народныя святы і абрады. Яны задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу рухаў, фарміруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўніцтва, вучаць пазнаваць беларускую культуру. Поспех засваення мастацкіх твораў залежыць ад таго, наколькі яны зразумелыя дзецям і даюць магчымасць выконваць ролі адпаведных персанажаў, песень, суправаджаць спевы мімікай, рухамі. Калі для спеваў дзяцей малодшых груп найбольш даступным песенным матэрыялам з’яўляюцца калыханкі, забаўлянкі, невялікія песенькі, то асаблівае месца ў старшых дзяцей займаюць песні, карагоды, гульні, якуія дзеці вучаць для народных свят і абрадаў.

      Паспяховасць заняткаў па фарміраванню нацыянальнай самавядомасці сродкамі вуснай народнай творчасці магчыма дасягнуць з дапамогай эфектыўных метадаў і прыёмаў работы:

-сюрпрызны момант, незвычайны пачатак;

-праблемны характар становішча;

-гульнёвыя прыёмы;

-віктарыны, выставы адгадак;

-выкарыстанне прыказак , прымавак, малых форм беларускага фальклору для арганізацыі дынамічнай хвілінкі;

-творчыя заданні :”намалюй, што ўявіў”, “прыдумай сам”, “упрыгож”;

- хатнія заданні “Пагуляй у дамашні тэатр”, “Спытай у бабулі”;

-мультымедыйныя прэзентацыі;

-тэматычныя віктарыны, вечарыны, кірмашы;

-сумесныя з бацькамі святы.

     Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасці дзяцей, сфарміраваць цікавасць да народнай творчасці, у гульнёвай форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

     Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці.Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, фальклор адначасова задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету.

Падрыхтавала: выхавальнік дашкольнай адукацыі 1 кв.катэгорыі Сіневіч А.В.

свернуть

Дыдактычныя гульні для развіцця слоўніка дзяцей

 

«Назаві адным словам»

Мэты: замацоўваць у мове дзяцей словы, што абазначаюць агульныя паняцці; актывізіраваць слоўнікавы за­пас; развіваць лагічнае мысленне, кемлівасць.

Змест. Перад дзіцём  выкладваюцца карткі з выявамі прадметаў. Дзіцё разглядвае іх, называе намаляваныя прадметы. Затым дзіцё павіна назваць гэтыя прадметы адным словам.

▪ воўк, ліса, заяц... — дзікія жывёлы;

▪ сабака, кот, каза... — свойскія жывёлы;

▪ верабей, сарока, галка... — птушкі;

▪ курыца, певень, гусь... — свойскія птушкі;

▪ дуб, клён, бяроза... — дрэвы і г. д.

 

«Хто жыве ў казцы?»

Мэты: развіваць ўвагу, памяць, звязную мову, хуткасць мыслення; актывізацыя слоўніка.

Змест. Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у тым ліку і персанажаў казкі. Дзіцё  разгледае карткі, а затым называе персанажаў той казкі, якую слухаў, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі пра таго героя, якога назвалі.

 

                                       «Прыдумай слоўца або адкажы: «Які?»


Мэты: абагачаць слоўнікавы запас прыметнікамі; развіваць кемлівасць, мысленне, мову.
Змест. Дзіцё да назвы прадмета падабірае словы, якія дапамогуць адказаць на пытанне: «Які гэга прадмет?».
Напрыклад:

- Лісіца якая? (Хітрая, рыжая...).

- Мядзведзь які? (Касалапы, вялікі...).

- Заяц які? (Касавокі, даўгавухі...) I г. д.

 

“ Дапамажы Айбаліту”

Дапамажыце доктару Айбаліту сабраць рэчы. У чамадан трэба пакласці рэчы , у назве якіх ёсць гук ш.

 

“Назаві правільна”

Выхавальнік прапануе дзецям разглядзець малюнкі і назваць правільна іх.

 

“ Слухай уважліва”

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей правільна і асэнсавана разумець дзе скончаны сказ, дапаўняць простыя нераспрастранёныя сказы.

Ход гульні.

Выхавальнік гаворыць сказ. Калі ён інтанацыйна закончаны, то дзеці ставяць кропку- кулачком правай рукі стукаюць па далоні левай рукі і гавораць: Кропка. Калі не закончаны сказ, то дзеці яго дапаўняюць.

Каля вёскі цячэ (рака). Бабуля вяжа панчохі. Я люблю сваю (маму).

 

“ Які, якая, якое”

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей правільна падбіраць да назойніка прыметнік і спалучаць яго ў родзе і ліку.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвапе на малюнках прадметы, дзеці называюць прадмет і падбіраюць прыметы да прадмета, ставячы пытанні: які? якая? якія? Прыклад: Сок (які?) салодкі, кіслы,… Хлеб (які?)мяккі, свежы, смачны, духмяны і г.д.

 

Назавіце кветкі з адным, двума, трыма складамі

Дыдактычная задача: вучыць правільна дзяліць словы на склады.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвае малюнкі на якіх намалёваны кветкі з адным складом: бэз, мак, флёкс; з двума - астра, гваздіка, ружа, лотаць, касач, цюльпан; з трыма складамі гарлачык, фіялка, лілея, півон, васілёк, званочак. На сталах знаходзяцца вазы. Выхавальнік парпануе скласці букет. У першы букет можна браць кветкі ў якіх адзін слад, у другую вазу збіраць кветкі ў якіх ёсць два склады і г.д.

 

Адгадай канец слова

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей значэнне слова; развіваць памяць.

Ход гульні.

Выхавальнік хавае прадметны малюнак, а дзецям парпануе пачатак гэтага слова. Дзеці павінны адгадаць яго. Прыклад: Лі(са).

Варыянт: Адгадайце пачатак слова. Выхавальнік называе канец слова, а дзеці адгадваюць усё слова. Прыклад: (Ка)за.

 

Хто як гаворыць

Дыдактычная задача: развіваць увагу, кемлівасць, маўленчы апарат, выхоўваць павагу да жывёл.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвае малюнкі і задае пытанні, а дзеці адказваюць: Як ные камар? (Н-н-н). Як гудзе жук? (Ж-ж-ж). Як шыпіць змяя? (Ш-ш-ш). Як гыркае сабака? (Р-р-р). Як фыркае кот? (Ф-ф-ф). Як звіняць камары? (З-з-з).

 

Збяры поўны кошык гароднін.

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей адрозніваць зычныя ад галосных гукаў, выхоўваць павагу і ўзаемадапамогу.

Ход гульні.

На стале ў выхавальніка пакладзены малюнкі з гароднінай. Трэба пакласці ў кошык толькі тую гародніну, назва якой пачынаецца з зычнага гука. Можна каб другі гук быў зычны. Пасля таго як усе малюнкі збяруць дзеці,выхавальнік прапануе сабраць у кошык гародніну якая пачынаецца з галоснага гука.

 

“Адзін, многа”

Дыдактычная задача: упражняць у адрозненні гукаў ы-і, вучыць правільна ўжываць словы ў множным ліку.

Ход гульні.

На малюнках намаляваны прадметы ў адзіночным і множным ліку. Выхавальнік называе прадмет у адзіночным ліку, а ўсе дзеці у множным, шукаючы ў сябе малюнкі, якія падыходзяць да названага слова. Напрыклад, выхавальнік гаворыць роза, а дзеці розы і паказваюць малюнак.

 

Так ці не так?

Дыдактычная задача: развіваць у дзяцей увагу, назіральнасць, актывізаваць слоўнік дзяцей.

Ход гульні.

Выхавальнік называе сказ, а дзецям неабходна выгнаць непатрэбныя словы. Хутка бегаюць: воўк, конь, чарапаха, алень.

Прыгожы хвост у павы, пеўня, лісы, мядзведзя, вавёркі.

На возеры плаваюць гусі, качкі, пеўні, лебедзі.

У нашых лясах водзяцца ласі, дзікі, рысі, мядзведзі, кенгуру, ваўкі.

Добры зрок у арла, у сабакі, у ката, у кратаю.

 

Якая літара ў пачатку слова?

Дыдактычная задача: суадносіць літару і гук; вучыць адрозніваць галосныя і зычныя літары.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвае малюнак, а дзеці павінны падняць галосную літару з якой пачынаецца назва намалёванага на карціне прадмета.

Варыянт: Выхавальнік паказвае галосныя літары, а дзеці паказваюць малюнкі з намалёванымі прадметамі, назвы якіх пачынаюцца з гэтай літары. Калі дзіця паклаў не тую карцінку, то карціна перагортваецца. Перамагае той, у каго менш перавёрнутых карцін.

 

“Назаві свой гук

Дыдактычная задача: вучыць правільна называць парныя цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.

Ход гульні.

Дзеці становяцца ў крузе. Выхавальнік па чарзе кідае мяч дзецям, і называе цвёрды зычны гук. Дзіця кідае мяч выхавальніку , называя мяккі зычны гук: н-н, м-м, п-п, р-р. Хто памыліўся робіць крок назад

 

Адгадайце слова

Дыдактычная задача: актывізаваць слоўнікавы запас дзяцей, развіваць увагу.

Ход гульні.

У кожнага на стале ляжаць схемы ..й…, Дзеці падбіраюць словы: чайка, майка, лайка, гайка.

Схема: ……й: салавей, верабей.

Схема: …й: рай, май, зай.

 

“Што тут няправільна?”

Дыдактычная задача: актывізаваць слоўнікавы запас дзяцей; выхоўваць павагу, кемлівасць.

Ход гульні.

На малюнках намалёваны розныя прадметы. Выхавальнік пытаецца: кароткія ногі ў гуся, вераб’я, чайкі, качкі, чаплі, пугача. Дзеці павінны даць правільны адказ і знайсці у сябе на малюнку чаплю.

Доўгая шыя ў бусла, чаплі, лебедзя, голуба, гусі, жураўля. Малая дзюба ў вераб’я, ластаўкі, сінічкі, шпака, голуба, бусла, курыцы.

свернуть

Сучасная беларуская дзіцячая літаратура

Часопіс "Вясёлка"

http://www.veselka.by/

 

Чытанка-маляванка “Буся”

Изображение

http://www.veselka.by/?cat=37 

свернуть

Гульні на беларускай мове для дзяцей

Гульні на беларускай мове для дзяцей

Гульня "Чый абрыс?"

Мэта:

-мацаваць уяўленне дзяцей пра адметнасці будовы, знешняга выгляду розных жывёлаў;

- спрыяць сістэматызацыі ведаў дзяцей пра жывёлаў;

- развіваць пазнавальную актыўнасць, назіральнасць дзяцей

Дыдактычны матэрыял: карткі з каляровымі выявамі жывёлаў, карткі з адпаведнымі выразанымі абрысамі жывёлаў. 

Правілы гульні: слушна падабраць абрысы і каляровыя выявы жывёлаў. 
Як гуляць: адшукаць адпаведна карткі з каляровай выявай ці абрысам, хто хутчэй знойдзе. 
 

Гульня "Як іх назваць?"

Мэта:

  • мацаваць веды дзяцей пра жывёлаў і іх малятаў;
  • практыкаваць ў назвах аднаго і некалькіх жывёлаў-малятаў;
  • выпрацоўваць уменне суадносіць выяву малятка з выявай дарослай жывёлы

Дыдактычны матэрыял: набор картак з выявамі дарослых жывёлаў, аднаго і некалькіх малятаў. 
Правілы гульні: слушна падабраць карткі і назваць дарослую жывёлу з яе маляткам. 
Як гуляць: адшукваць і складаць парамі карткі з выявамі дарослых і маленькіх жывёлаў. 
 

Гульня "Чацверты не пасуе"

Мэта:

  • першапачаткова пазнаёміць з геаметрычнымі фігурамі: кругам, трохкутнікам, квадратам, авалам, ромбам, простакутнікам;
  • фармаваць уменне суадносіць рэчы па форме

Правілы гульні: схаваць мышак (зайчыкаў, жукоў, калабкоў) ад ката (ваўка, птушкі, лісы), закрыўшы іхныя акенцы такімі ж па форме фігурамі. 
Як гуляць: падабраць адпаведную геаметрычную фігуру, размясціць яе ў акенцы. 
 

Гульня "Хованкі"

Мэта:

  • першапачаткова пазнаёміць з паняццем "вялікі" - "маленькі";
  • фармаваць уменне суадносіць рэчы па велічыні

Правілы гульні: трэба схаваць выяву жывёлы, закрыўшы яе вялікім альбо маленькім кругам-мячыкам: вялікую выяву - вялікім мячыкам, маленькую - маленькім. 
Як гуляць: выбраць неабходны па велічыні круг-мячык і накласці яго зверху на выяву. 
 

Гульня "Зайчыкі-мячыкі"

Мэта:

  • фармаваць уменне арыентавацца на аркушы паперы: адшукваць прасторавае месцазнаходжанне: угары, унізе, справа, злева;
  • фармаваць уменне параўноўваць групы рэчаў па колькасці (без лічэння);
  • адказваць на пытанні "Чаго болей", "Чаго меней" словамі "столькі, колькі", "болей", "меней", "пароўну"

Правілы гульні: трэба "паказаць" гульню зайчыкаў з мячыкамі, паклаўшы мячыкі ў клеткі каля зайчыкаў, згодна з тлумачэннямі дарослага. 
Як гуляць: адшукаць мячыкі адпаведнай велічыні, вызначыць на картцы заданы дарослым прасторавы напрамак і раскласці там мячыкі. 
 

Гульня "Тры мядзведзі"

Мэта:

  • фармаваць уменне параўноўваць групы рэчаў па велічыні і раскладаць іх па узрастанні ці ўбыванні;
  • словамі вызначаць суадносіны па памеры: найвялікшы - меней - найменшы.

Правілы гульні: трэба даць кожнаму мядзведзю рэч адпаведна яго велічыні. Параўнаць рэчы паміж сабой, назваць вынік словамі "найвялікшы - меней - найменшы". 
Як гуляць: падбіраць рэчы, розныя па велічыні. 
 

Гульня "Дастань пачастунак"

Мэта:

  • фармаваць ў дзяцей уменне будаваць шэрагі рэчаў згодна вышыні па узрастанні ці ўбыванні;
  • словамі вызначаць суадносіны рэчаў у шэрагу па памеры

 

Правілы гульні: справа і злева ад найвышэйшага слупка трэба размясціць палоскі-слупкі па узрастанні (каб можна было дастаць пачастунак) ці ўбыванні (каб можна было злезці). Трэба скарыстаць усе палоскі-слупкі. 
Як гуляць: параўнаць палоскі па даўжыні, выбраць неабходныя ды раскласці іх справа і злева ад найвышэйшага па узрастанні ці ўбыванні.

свернуть